Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

У Міхееўскай сярэдняй школе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, распачаліся з самай раніцы.

Каля ўвахода ў школу вучні разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Шаўчэнкай Наталляй Леанідаўнай віталі ўсіх, хто ўваходзіў у памяшканне школы і прапаноўвалі падтрымаць акцыю пад агульнай назвай “Павітайся па-беларуску – атрымай пачастунак”. Вучні, настаўнікі, тэхнічны персанал, бацькі і іншыя наведвальнікі школы з вясёлымі ўсмешкамі на вуснах узгадвалі словы ветлівасці, чыталі на памяць вершы, за што абавязкова атрымлівалі салодкі падарунак: цукерку, пернік ці абаранак. І нават тыя, хто спачатку не мог успомніць прывітальных слоў, падыходзілі пасля і далучаліся да акцыі.

У час перапынкаў у фае школы гучалі песні на беларускай мове. Тут жа была арганізавана выстава “Салдат Перамогі Васіль Быкаў” у гонар славутага пісьменніка Беларусі, пачынальніка жанру летэйнанцкай прозы, якому ў 2024 годзе споўнілася б 100 гадоў.

Але самай запамінальнай як для вучняў, так і для настаўнікаў стала інтэрактыўная гульня “Беларуская – самая мая”. Удзельнікам гульні мог стаць любы жадаючы. Гульцу неабходна было трапіць невялікім шарыкам у ячэйку на адмысловым гульнявым полі, якая афарбаваная ў пэўны колер. Калі шарык трапляў у ячэйку, то гэта давала магчымасць узяць картку адпаведнага колеру і адказаць на пытанне адной з чатырох катэгорый: “Пазнай пісьменніка, “Назаві па-беларуску”, “Рашы рэбус”, “Разгадай моўную загадку”. Калі ўдзелькік адказваў правільна. то атрымліваў салодкі гасцінец. Трэба сказаць, што на многія пытанні вучні адказвалі калектыўна, але ўсім хапіла пачастункаў і добрых эмоцый. Вучні паабяцалі, што будуць удасканальваць свае веды роднай мовы і з нецярпеннем чакаць новых цікавых мерапрыемстваў.

Разделы сайта